Фота: magri1 / depositphotos.com

Фота: magri1 / depositphotos.com

Згадваецца, што раней у Беларусь ужо накіроўваўся зварот наконт палітвязняў і сітуацыі ў краіне. У адказе афіцыйны Мінск не пагадзіўся з самім тэрмінам «палітвязень». Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што, на яго погляд, палітзняволеных у Беларусі няма.

«Мы хочам быць крыштальна чыстымі. Пад «палітычнымі зняволенымі» мы маем на ўвазе асоб, якія былі затрыманыя або змешчаныя ў турму па палітычных матывах за мірнае ажыццяўленне сваіх правоў чалавека і асноўных свабод, уключаючы свабоду выказвання меркаванняў, мірных сходаў і асацыяцый. Сюды ўваходзяць выпадкі, калі працягласць утрымання пад вартай або ўмовы ўтрымання пад вартай відавочна непамерныя»,

— гаворыцца ў сумеснай заяве.

Краіны-удзельніцы АБСЕ, якія падпісалі зварот, з такой пазіцыяй не пагаджаюцца і ў сумеснай заяве тлумачаць сваю пазіцыю, згадваючы шэраг вядомых беларускіх палітвязняў (Віктара Бабарыку, Марыю Калеснікаву, Алеся Бяляцкага ды іншых).

Ніл Буш заклікаў улады Беларусі да поўнага выканання міжнародных абавязальніцтваў (у тым ліку ў рамках АБСЕ) і да выкарыстання механізмаў АБСЕ для вырашэння палітычнага крызісу ў краіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0