Вартаўніка астравецкай школы арыштавалі за каментарыі пад пастом «экстрэмісцкага» канала
На жыхара Астраўца, які працуе вартаўніком у мясцовай сярэдняй школе міліцыянты склалі пратакол па арт. 19.11 КаАП. «Распаўсюджваннем экстрэмісцкіх матэрыялаў» палічылі каментарыі мужчыны, якія ён пакінуў пад пастом канала «Нехта» ва УКантакце, піша «Вясна».
Мужчына прызнаў сваю віну, але патлумачыў, што не ведаў пра прызнанне старонкі «экстрэмісцкай».
Доказамі віны вартаўніка суд палічыў тры «лайкі» да каментарыяў пад гэтым пастом. Вынікам стаў 10-сутачны арышт.