Санкцыі закрануць грузы пад кодам таварнай наменклатуры знешнеэканамічнай дзейнасці 2707: «аліва і іншыя прадукты высокатэмпературнай перагонкі каменнавугальнай смалы; аналагічныя прадукты, у якіх маса араматычных састаўных частак перавышае масу неараматычных».

«Мы вырашылі ўвесці дадатковыя санкцыі з боку Эстоніі, якія паставяць пад санкцыі тавар пад кодам 2707», — сказала Кая Калас.

Eesti Päevaleht 31 студзеня выпусціў артыкул аб тым, што ў мінулым годзе Эстонія імпартавала беларускіх нафтапрадуктаў амаль у тры разы больш, чым годам раней. Пры гэтым у Эстонію была перанакіраваная траціна беларускай нафты, якая раней паступала ў латвійскія порты.

За дзесяць месяцаў мінулага года прадуктаў пад кодам ТН ЗЭД 2707 Эстонія купіла ў Беларусі на 410 млн еўра. На іх долю прыйшлося 78% усяго беларускага экспарту ў гэтую краіну. Цікава, што ў 2020 годзе Эстонія купіла гэтых нафтапрадуктаў у Беларусі ўсяго толькі на 13,5 млн еўра. Гэта значыць, рост па гэтай пазіцыі — у 30 разоў, піша Zerkalo.io.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0