Фота depositphotos.com.

Фота depositphotos.com.

Пра гэта сведчыць тэорыя пад назвай «Гіпотэза актыўных дзядуляў», якую нядаўна апублікавалі ў выданні Proceedings of the National Academy of Sciences. Згодна з тэорыяй, у самым пачатку гісторыі чалавецтва паляўнічыя і збіральнікі, што жылі даўжэй за дзетародны век, маглі падтрымліваць сваіх унукаў і дапамагаць ім. У каго дзяды дажывалі да такога ўзросту, у тых і нашчадкі мелі больш шанцаў на выжыванне, піша New York Times.

З кнігі вынікае, што людзям варта не шкадаваць часу на фізічныя нагрузкі.

Большасць людзей ведаюць, што для здароўя карысна як мага больш рухацца. Амаль любая фізічная актыўнасць добра ўплывае на сэрца, зніжае рызыку розных хвароб і іх цяжкасць, ды і ўвогуле дазваляе нам адчуваць сябе лепей. Але ж чаму практыкаванні так на нас уплываюць?

Гіпотэза актыўных дзядуляў тлумачыць гэта так. У даўнія часы самым маладым і ўразлівым з прадстаўнікоў чалавецтва былі патрэбныя бабулі і дзядулі. Тыя ж, у сваю чаргу, павінны былі быць дастаткова энергічнымі і жвавымі, каб знаходзіць ежу для ўнукаў. Фізічная актыўнасць распачынала ў іх арганізме клетачныя працэсы, якія спрыяюць лепшаму стану здароўя, і эвалюцыя аддала перавагу менавіта такім людзям.

Гіпотэза таксама распавядае, чаму фізічныя практыкаванні патрэбныя тым, хто жадае заставацца здаровым у сталым узросце. Па-першае, падчас рухаў арганізм траціць энергію, якая інакш назапашвалася б у выглядзе тлушчу. Тлушчовыя адклады, у сваю чаргу, спрыяюць развіццю некаторых хвароб — напрыклад, дыябету другога тыпу. Па-другое, фізічныя практыкаванні — гэта той тып стрэсу, што ўмацоўвае нас, без яго цела сталага чалавека працуе горш.

Клас
6
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
2