Фота: DELFI / Karolina Pansevič

Фота: DELFI / Karolina Pansevič

Кампанія «Літоўскія чыгункі» раней паведамляла, што без уліку пустых вагонаў з-пад калійных угнаенняў, якія вяртаюцца ў Беларусь, у сярэднім з Літвы ў Беларусь з 1 лютага едзе каля 18 цягнікоў у дзень. З іх у лютым прыкладна 30% (5—6) саставаў загружаюцца на літоўскіх станцыях, а вялікая іх частка ідзе ў Беларусь, Расію ды Украіну.

Як паведамляе кампанія, сфармаванымі ў Літве саставамі перавозяцца пераважна нафтапрадукты, угнаенні і чорныя металы.

Як цяпер будуць вазіць гэтыя грузы?

«Адзін з маршрутаў — перавесці частку грузаў з чыгункі на аўтатранспарт і перавозіць іх у аб'езд Беларусі ці, калі не будзе перакрыты транзіт аўтатранспартам, то перасякаць Беларусь аўтатранспартам. Іншае рашэнне — аб'язджаць Беларусь і спрабаваць везці грузы па чыгунцы праз Латвію. Аднак узнікаюць сумневы, ці будзе забяспечаная дастатковая прапускная здольнасць транзітных грузаў па гэтым маршруце. Яшчэ адна альтэрнатыва — перавозка грузаў праз Польшчу, якую выпрабавалі некаторыя літоўскія вытворцы»,

— сказаў Вайдотас Шылейка ў каментары для СМІ.

Шылейка кажа, што з-за спынення транзіту праз Беларусь могуць пачацца перабоі з перавозкай грузаў у 2-3 млн тон ці нават больш з Клайпедскага порта. Ланцужкі паставак падаражэюць, таму натуральна, што ўладальнікі грузаў стануць думаць, ці абіраць Клайпедскі порт для іх транспартавання ўвогуле.

Чытайце таксама:

Больш як на 1 млрд даляраў штогод. Беларусь уводзіць забарону на чыгуначны транзіт з Літвы нафтапрадуктаў і іншых грузаў

Ландсбергіс пра пагрозы Лукашэнкі Літве: Трэба прызнаць, спадару Аляксандру вынаходлівасці не займаць

Лукашэнка даручыў прыняць меры супраць Літвы ў выпадку адмовы ад транзіту грузаў з Беларусі

Галоўчанка анансаваў «жорсткія меры» ў дачыненні да Літвы

У панядзелак праз Літву прайшлі апошнія цягнікі з грузам «Беларуськалія»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0