FAZ паведамляе, што забарона тычыцца прадукцыі RT DE Productions GmbH, якая базуецца ў Берліне і нясе адказнасць за праграмы з пункту гледжання выканання імі закона аб СМІ у Нямеччыне.

Згодна з артыкулам 52 Дзяржаўнага закона аб СМІ, прыватным вяшчальнікам у Нямеччыне патрабуецца ліцэнзія на трансляцыю радыё- і тэлепраграм. Аднак у сувязі з тым, што RT DE Productions GmbH не звярталася па ліцэнзію і не мае яе, рэгулятар на сваім пасяджэнні ў панядзелак забараніў трансляцыю тэлепраграм RT у Нямеччыне.

Тым самым камісія пацвердзіла снежаньскае рашэнне рэгіянальнага мэдыярэгулятара зямлі Берлін-Брандэнбург (MABB), якое забараняла RT DE вяшчаньне праз спадарожнік Eutelsat 9B.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0