Шэрая варона. Фота: Іна Шкурко

Шэрая варона. Фота: Іна Шкурко

Варону вылучалі на птушыныя праймерыз і летась, піша «Ахова птушак Бацькаўшчыны».

Яе прыхільнікі тады стварылі суполку ў Фэйсбуку, прысвечаную сваёй кандыдатцы, і цэлы год дзяліліся адно з адным цікавосткамі пра яе. Аднак на тым анлайн-галасаванні перамагла белая сініца, якая ў выніку і была абраная на З’ездзе АПБ птушкай 2022 года.

Сёлетняе змаганне шэрай вароны таксама было нялёгкім. Супернікаў было менш: вялікі баклан, звычайная чаротаўка, вялікі савук і таўстадзюб.

Але з апошнім завязалася зацятая барацьба: ён проста наступаў на пяты. Дзякуючы зладжанай агітацыі каманды падтрымкі, шэрая варона змагла яго абысці.

Яна набрала 1009 галасоў. Усяго ў галасаванні паўдзельнічаў 2591 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0