Калі грызун не ўбачыць свой цень з-за пахмурнага надвор'я, то вясна будзе ранняй. А калі на вуліцы свеціць сонца, то жывёла спалохаецца свайго ценю і ўцячэ ў норку — гэта значыць, што вясна наступіць прыкладна праз 1,5 месяца.
Знакаміты сурок-прадказальнік Мілтаўн Мэл памёр у Нью-Джэрсі. Афіцыйныя прадстаўнікі паведамілі, што не змаглі знайсці замену грызуну, бо яго суродзічы знаходзяцца ў спячцы, таму сёння Дня сурка не будзе.
Падобных суркоў-прадракальнікаў у Амерыцы некалькі. Іх мянушкі пераходзяць ад аднаго да другога пасля смерці.
Чытайце таксама:
Сёння — першыя Грамніцы і Дзень сурка





