У тым ліку за год звольнілі 37 861 чалавека за прагулы і іншыя парушэнні працоўнай дысцыпліны. Колькасць такіх звальненняў вырасла на 2,75%.

У снежні быў звольнены 48 121 чалавек, у тым ліку 3055 за прагулы і парушэнні. Колькасць апошніх вырасла на 9,7% у параўнанні з аналагічным месяцам 2020 года.

За 2021 год на працу былі прынятыя 668 842 чалавекі. Паказчык знізіўся на 0,15% у параўнанні з аналагічным перыядам 2020 года. У снежні на працу ўладкаваліся 42 907 чалавек, або на 3,5% больш, чым за аналагічны месяц 2020 года.

Такім чынам, колькасць звольненых перавысіла колькасць прынятых на працу на 70 470 чалавек у 2021 годзе.

Найбольшы прырост працаўладкаваных у мінулым годзе адзначаўся ў IT. Тут на працу за год было прынята 19 670 чалавек, што ў 1,5 раза больш, чым у 2020 годзе. У фармацэўтыцы колькасць прынятых на працу больш на 44,6% у параўнанні з 2020 годам. У дрэваапрацоўцы і паліграфіі прырост склаў 32,3%, у лесаводстве і лесанарыхтоўках — 19,3%, у машынабудаванні — на 18,1%.

У два разы скарацілі ў мінулым годзе прыём на працу арганізацыі, якія займаюцца бухгалтарскім улікам, кіраваннем, дзейнасцю ў галіне права, на 11,3% — горназдабываючая прамысловасць.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?