Пасля выхаду ён паведаміў сваякам, што хутка яго зноў змесцяць туды. Прычыны, па якіх палітвязня караюць суткамі ў ШІЗА — невядомыя. Акрамя гэтага, адміністрацыя калоніі пазбавіла Яўгена працяглага спаткання.
Яўгена Афганеля 25 мая асудзілі да 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Суд над Севярынцам, Афнагелем, Юхневічам і іншымі актывістамі «Еўрапейскай Беларусі» праходзіў у закрытым рэжыме.
Падтрымаць Яўгена лістамі салідарнасці можна па наступным адрасе: ПК №1, 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8.
Чытайце таксама:
«Сваякі казалі: хопіць, як матылькі, біцца аб лямпу, нікому ў краіне гэта не трэба». Інтэрв'ю з жонкай Яўгена Афнагеля





