Іллю затрымалі 17 студзеня ў судзе Савецкага раёна Мінска, куды ён прыйшоў падтрымаць журналіста і футбаліста Аляксандра Івуліна. Міліцыянтам не спадабаліся тры бел-чырвона-белыя паласы на заплечніку студэнта.

На Дабрадзея склалі пратакол паводле арт. 24.23 КаАП, абвінаваціўшы яго ў несанкцыянаваным пікетаванні. 

На судзе 19 студзеня Дабрадзей сваю віну не прызнаў. Хоць на заплечніку ягоным сапраўды ёсць бел-чырвона-белыя палосы, але свае палітычныя погляды ён праз іх не выказваў.

Тым не менш, суддзя прызначыла яму 10 сутак арышту, якія ён, відаць, ужо адбыў. Хоць у бягучай практыцы рэпрэсіўнай сістэмы бясконцае дадаванне тэрмінаў адседкі па надуманых абвінавачаннях тым, хто нечым не дагадзіў — зусім не рэдкасць.

Чытайце таксама:

Журналіста Аляксандра Івуліна асудзілі на два гады калоніі

«Доўга і ўпарта парушаў грамадскі спакой»: пачаўся суд над журналістам Аляксандрам Івуліным

Да палітвязня Івуліна паштоўка вярнулася праз шэсць гадоў — колішні выхаванец з дзіцячага лагера захоўваў яе ўвесь гэты час

«У гэтым увесь Іва». Сябры — пра самага вядомага спартовага журналіста Беларусі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0