Фота Agencja Wyborcza.pl
Цікава, што Міхневіч нарадзіўся ў 1970 годзе ў Бярозаўцы, што ў Лідскім раёне. Яго маці прыехала ў гэты час у Беларусь да сваякоў і нарадзіла.
Міхневіч гуляў за «Палонію» з Гданьска і «Аміку» з Вронкаў. Трэніраваў некалькі клубаў, у тым ліку беластоцкую «Ягелонію», «Відзэў», «Лех». З «Легіяй» працаваў з 2020 года, заваяваўшы з ёй залатыя медалі ў 2021-м. Але пакінуў клуб у кастрычніку 2021-га, калі «Легія» ішла 15-й у чэмпіянаце.
Польшча згуляе з Расіяй у стыкавым матчы за пуцёўку на чэмпіянат свету па футболе — 2022. Матч пройдзе ў Маскве 24 сакавіка. Яго пераможца згуляе з пераможцам двубою Швецыя — Чэхія.





