Што будзе з планавай дапамогай і бальнічнымі, распавяла на брыфінгу першы намеснік міністра аховы здароўя Алена Краткова.
«Калі ў пацыента ёсць клінічныя праявы, то да 10 дзён, — патлумачыла Краткова. — У выпадках, калі ёсць падазрэнні ці нейкія іншыя праявы, якія патрабуюць больш працяглага лячэння, то лісткі непрацаздольнасці дазволена выдаваць [на тэрмін] да 21 дня».
Што да аказання планавай дапамогі, то некаторую дапамогу будуць часцей аказваць дома.
«Гэта зроблена для таго, каб не павышаць рызыку магчымага заражэння пры наведаванні паліклінік, — сказала Алена Краткова. — Калі няма тэрміновасці ў планавай дапамозе».
Намесніца міністра параіла ўсё ж адкласці свой паход у паліклініку на іншы час.
Чытайце таксама:
Катастрофа ў паліклініках. Гіганцкія чэргі на чатыры-шэсць гадзін, сотні людзей у калідорах
«Калі вы хочаце проста здаць тэст, адкладзіце гэта» — кіраўніца Камітэта аховы здароўя Мінска пра чэргі
Доктар-інфекцыяніст на брыфінгу Мінздароўя: Калі вы па-наплявацельску ставіцеся да навакольных, родных, то можаце не насіць маскі





