Павышэнне пенсій звязанае з ростам сярэдняга заробку па краіне.
У мінулым годзе пенсіі павышаліся ўсяго адзін раз.
Пры тым у снежні мінулага года рэальныя пенсіі працягнулі падзенне. Яны знізіліся на 1,1% да лістапада, звяртае ўвагу Zerkalo.io. Падзенне назіралася трэці месяц запар. У снежні знізілася таксама сярэдняя прызначаная пенсія ў цэлым па краіне.





