Крыніца: BBC Food.

Крыніца: BBC Food.

Каб згатаваць курынае кары, вам спатрэбіцца:

  • трохі цыбулі — галоўкай або зялёнай,
  • 3 галоўкі часнаку,
  • 2 чайныя лыжкі алею,
  • 200 грамаў таматаў ва ўласным соку (калі ў вас іх няма, можаце замяніць іх на трохі меншую колькасць таматнай пасты),
  • 2 чайныя лыжкі прыправы кары,
  • 1 чайная лыжка молатага імбіру,
  • 400 грамаў курынага мяса без косткі і без скуры,
  • 100 мілілітраў натуральнага ёгурту накшталт грэчаскага для падачы,
  • соль,
  • перац,
  • 200 грамаў доўгазерневага рысу.
  1. Тонка нарэжце цыбулю. Калі робіце з зялёнай — частку пакіньце для падачы стравы. Пачысціце часнок і пасячыце яго. Разагрэйце у вялікай каструлі алей на сярэднім агні і смажце ў ёй цыбулю і часнок на працягу некалькіх хвілін. Дадайце таматы, парашок кары і молаты імбір. Тушыце сумесь яшчэ 3—4 хвіліны. Як вадкасць у каструлі зусім выпарыцца, дадайце крыху вады.
  2. Памясціце курынае мяса ў каструлю з таматамі, пасаліце і тушыце 5 хвілін. Сачыце за тым, каб курыца была цалкам пакрытая сумессю. 
  3. Дадайце 250 мілілітраў вады і давядзіце да кіпення. Варыце на малым агні 10—15 хвілін ці да гатоўнасці курыцы.
  4. Пакуль варыцца ваша кары, паралельна прыгатуйце рыс. Прамыйце яго пад халоднай вадой, каб выдаліць лішні крахмал. Памясціце рыс у каструлю і дадайце чыстую ваду — яе трэба амаль у два разы больш, чым рысу. Давядзіце рыс да кіпення, потым збаўце агонь, накрыйце рыс вечкам і варыце яго 10 хвілін. Здыміце каструлю з агню і пакіньце рыс накрытым яшчэ на 10 хвілін, за гэты час ён канчаткова прыгатуецца.
  5. Здыміце кары з агню і дадайце да яго ёгурт. 

Смачна есці!

Чытайце таксама:

Рэцэпт на выхадныя. Pasta bolognese. Макарона з класічным балонскім соусам

Рэцэпт на выхадныя: бездакорны венгерскі суп-гуляш, які немагчыма сапсаваць

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0