Пра гэта паведаміў Андрэй Стрыжак.
Батуева затрымалі 23 лістапада, калі ён ішоў забіраць дачку з садка. Яго жонка ў той момант была з сынам у бацькоў. Ператрус правялі спачатку ў бацькоўскай кватэры, пасля ў ягонай. Тады Забралі ноўтбук, узмацняльнік вай-фаю, жончыны тэлефон і флэшку, значок і нашыўку з «Пагоняй», два старыя нататнікі.
Родным сказалі, што да Паўла прыйшлі па артыкуле за абразу. Справай актывіста займаліся не мясцовыя сілавікі, а супрацоўнікі з Мінска.
7 снежня ў Паўла прайшоў чарговы ператрус. Пасля першага арышту яго зноў асудзілі на 15 сутак. На свабоду Батуеў выйшаў 26 снежня.
Пра Батуева чытайце наш матэрыял за 2017 год: Беларус пяць гадоў пражыў на Ямале. Гутарка пра пургу, ненцаў, алкаголь і грошы





