Бераснёва абвінавацілі ў размалёўванні «Табакерак», аркі ў доме і фантана каля былога ўніверсама «Валгаград» у Мінску, што следства кваліфікавала як злоснае хуліганства, здзейсненае групай асоб.

Нагадаем, што 5 студзеня некаторым палітвязням таксама змякчылі пакаранне. Уладзіміра Шрубейку, Яраслава Збароўскага і Юрыя Вершука перавялі з «хіміі» на «хатнюю хімію».

Вядома, што палітвязні Дзмітрый Гопта, Віталь Прохараў, Сяргей Бекарэвіч і Ілля Гагіеў атрымалі адмову ў памілаванні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0