«Гэта адбылося на фоне скарачэння апераджальнымі тэмпамі колькасці беспрацоўных грамадзян у параўнанні са скарачэннем колькасці занятых (мінус 9,4 і 2% гадавых адпаведна)», — кажуць аналітыкі.
У ЕАБР таксама спасылаюцца на даныя Белстата па колькасці працоўнай сілы, якая ў чацвёртым квартале мінулага года знізілася на 116 тыс. або 2,3% у параўнанні з аналагічным перыядам 2020-га — да 5 млн 12,2 тыс. чалавек.
«Зніжэнне колькасці працоўнай сілы можа з'яўляцца адным з фактараў, якія абмяжоўваюць патэнцыял росту эканомікі, які ацэньваецца ў цяперашні час каля 1% у год», — мяркуе ЕАБР у сваім студзеньскім аглядзе.