Фота ТАСС

Фота ТАСС

Памёр рэжысёр, сцэнарыст, акцёр, народны артыст Расіі Віктар Мярэжка, яму было 84 гады. Пра гэта ТАСС паведамілі ў Саюзе кінематаграфістаў.

Мярэжка напісаў сцэнарыі да 50 фільмаў і серыялаў (сярод іх «Радня», «Палёты ў сне і наяве», «Адзінокая жанчына жадае пазнаёміцца») і 12 мультфільмаў (у тым ліку «Царэўна-жабка», «Прыгоды пінгвіняняці Лолы» і іншыя).

Мярэжка — рэжысёр шматсерыйнага фільма «Сонька — Залатая ручка», у якім ён сыграў адну з роляў.

Ён нарадзіўся 28 ліпеня 1937 года на хутары Альгінфельд у Растоўскай вобласці (цяпер — пасёлак Паўднёвы). У 1961 годзе скончыў Украінскі Паліграфічны інстытут у Львове, а ў 1968-м — сцэнарны факультэт УДІКа.

У 1987 годзе атрымаў Дзяржаўную прэмію СССР за сцэнарый да «Палётаў у сне і наяве».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0