У Санкт-Пецярбургу суддзя, затрыманы і канваіры не змаглі трапіць у суд, бо яго замяло снегам ФОТА
«Пост-квэст: як трапіць у суд?», — напісалі ў тэлеграме аб’яднанай прэс-службы судоў, а таксама апублікавалі фатаграфіі гурбаў, якія ляжаць перад плотам Колпінскага суда.
Праз гадзіну дворнікі і ўборачная тэхніка вызвалілі ўваход і пад'езды да суда.
Праблемы з уборкай снега ў Пецярбургу назіраюцца з лістапада. Піка сітуацыя дасягнула ў сярэдзіне студзеня: тады вуліцы горада пакрыліся лёдам, а ў траўмапунктах збіраліся чэргі з пацярпелых. Таксама ў горадзе вялікія праблемы з вывазам смецця.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ