Іван Красоўcкі-малодшы — той самы хлопец, які пасля зверстваў у жніўні 2020-га некалькі тыдняў правёў у інвалідным вазку. Яго гісторыю падрабязна расказвала «Вясна». 

Іван Красоўскі-малодшы.

Іван Красоўскі-малодшы.

«Я вельмі моцна хацеў у туалет. Калі прыехаў на вакзал, я думаў, пакуру і схаджу там. Але мяне затрымалі. Я адразу пачаў заяўляць супрацоўнікам міліцыі, што я хачу ў прыбіральню, але мяне не пускалі. І калі супрацоўнікі ГУБАЗіКа даведаліся, што я хачу ў прыбіральню, яны мне «прабілі» пад мачавік, і я там абасцаўся. Я дакладна не ведаю, здымалі яны відэа, але, хутчэй за ўсё, здымалі. Пасля гэтага яны пачалі смяяцца, прыніжалі мяне», — так хлопец казаў пра першае сваё затрыманне. 

Ён у дэталях паведамляў, што перажыў на Акрэсціна. 

«Мяне выкінулі з бусіка на зямлю, я нічога не бачыў, увесь час глядзеў у зямлю. Знялі кайданкі і пачалі біць. Проста білі з усіх сіл. Білі за татуіроўку, білі за бранзалеты, білі за голеныя валасы, за шмат што. Прымушалі крычаць «Люблю АМАП».

Першапачаткова я такі кажу: «Я не люблю фашыстаў». Пасля гэтага яны ўзлаваліся, мяне білі, напэўна, хвіліну без перапынку. Пасля гэтага я зразумеў, што трэба іх слухацца, усё, што яны прасілі, я рабіў. Я крычаў «Люблю АМАП». Яны ўсё роўна мяне білі. Пакуль у мяне звязкі не рваліся, я крычаў «Люблю АМАП».

Пераставалі біць, пачыналі казаць: «Крычы «Жыве Беларусь!» Я не крычаў «Жыве Беларусь!» таму, што разумеў, што мяне, хутчэй за ўсё, таксама будуць збіваць. Яны мяне ўсё роўна б'юць. Я крычу: «Жыве Беларусь!» — мяне зноў пачынаюць збіваць. Пасля пачыналі крычаць «Ганьба! Ганьба!» — таксама збівалі», — апісваў ён. 

Цела Івана Красоўскага пасля Акрэсціна. Фота: MaksLongLive.

Цела Івана Красоўскага пасля Акрэсціна. Фота: MaksLongLive.

24 верасня 2020-га хлопца затрымалі ў другі раз, па крыміналцы. На той момант яму было 18 год. 

Абвінавачывалі хлопца па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — «Удзел у масавых беспарадках». Нібыта за «перакрыццё дарогі» каля «Рыгі» ў ноч з 10 на 11 жніўня. Але справу пазней перакваліфікавалі на ч. 1 арт. 342 — «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак». 

У выніку хлопцу далі тры гады хіміі. Абвінаваўцам на працэсе выступала Анастасія Маліко, суддзя — Марына Фёдарава

Хлопец быў вызвалены ў зале суда да пачатку адбыцця пакарання і здолеў уцячы. На пахаванне ён наўрад ці зможа прыехаць.

Апроч яго, у экстрэмала Івана Красоўскага ёсць яшчэ адзін сын і дачка. 

Ад ускладненняў каранавіруса памёр вядомы экстрэмал Іван Красоўскі. Яму было 40 год

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0