Іван Комар. Фота: «Вясна»

Іван Комар. Фота: «Вясна»

Актывіст анархісцкага руху быў асуджаны 12 лютага 2020 года да сямі гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

27 сакавіка Мінгарсуд па апеляцыйнай скарзе зменшыў тэрмін Івану Комару да 3,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму. Праз некаторы час палітвязня перавялі на турэмны рэжым за парушэнне правілаў унутранага распарадку.

Да вызвалення палітвязень утрымліваўся ў жодзінскай турме №8.

Комара судзілі разам з анархістам Мікітам Емельянавым.

Іван Комар і Мікіта Емяльянаў у судзе. Фота: «Вясна»

Іван Комар і Мікіта Емяльянаў у судзе. Фота: «Вясна»

Іх вінавацілі па некалькіх артыкулах крымінальнага кодэкса. Паводле следства, напрыканцы верасня 2019 года Емельянаў і Комар закідалі лямпачкамі з фарбай будынак Мінскага гарадскога суда, дзе ў гэтыя дні праходзіў суд над анархістам Дзмітрыем Паліенкам. Учынак быў расцэнены як псаванне маёмасці (арт. 341 Крымінальнага кодэксу — апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці).

У кастрычніку Емельянаў і Комар, паводле абінавачання, вырабілі «гаручы кактэйль», у першай палове кастрычніка прыехалі да СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску і спрабавалі падпаліць уваходныя дверы. Аднак сумесь не ўспыхнула.

Прыкладна праз тыдзень, яны паўтарылі спробу. У выніку падпалу памяшканню быў нанесеныя страты на суму 1 рубель 48 капеек.

Гэтыя дзеянні падпадаюць пад частку 2 артыкула 295-3 Крымінальнага кодэксу (незаконныя дзеянні з прадметамі, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў у складзе групы).

Апроч гэтага, следства палічыла што меў месца замах на наўмыснае пашкоджанне гісторыка-культурнай каштоўнасці, якой з’яўляецца Пішчалаўскі замак, дзе месціцца СІЗА №1 (артыкул 344 Крымінальнага кодэксу).

У судзе Мікіта Емяльянаў прызнаў віну часткова, Іван Комар цалкам не прызнаў віны ў нападзе на будынкі, хоць і не адмаўляў, што здымаў на відэа напад Емяльянава на «Валадарку».

Ён заявіў, што першапачатковыя паказанні даваў пад ціскам супрацоўнікаў ГУБАЗіК.

Такім чынам, цяпер у Беларусі налічваецца 1006 палітвязняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0