Ратавальнікам 28 студзеня ў 10:26 паступіла паведамленне аб загаранні электрапліты ў памяшканні харчаблока на першым паверсе двухпавярховага будынка ясляў-сада №284 на пр. Пушкіна.
Да прыбыцця падраздзяленняў МНС адміністрацыя установы з будынка эвакуіравала 128 чалавек, з іх 117 дзяцей. Пацярпелых няма.
Прычына загарання пакуль невядомая.





