Павел Латушка з дачкой.

Павел Латушка з дачкой.

Гэта адбылося акурат падчас паслання Аляксандра Лукашэнкі.

Інфармацыю пацвердзіў у Інстаграме сам Павал Латушка:

— Сапраўды, менавіта падчас яго выступу супрацоўнікі Камітэта фінансавых расследаванняў і Камітэта Дзяржкантролю звярнуліся і паведамілі пра заведзеную крымінальную справу. Якія абвінавачванні выстаўленыя, не сказалі. Пазней мы даведаліся, што накладзены арышт на кватэру маёй дачкі. Гэта кватэра маіх бацькоў, якую яны атрымалі яшчэ за савецкім часам.

Дачцэ Паўла Латушкі 28 гадоў, яна жыве ў Польшчы.

Як сказала Радыё Свабодзе Яна Латушка, ёй невядома, па якой прычыне на яе завялі крымінальную справу.

«Ніякіх супрацьпраўных дзеянняў я не здзяйсняла. Так, я ўдзельнічаю ў акцыях, якія праходзяць у Польшчы, выступаю супраць гвалту, за справядлівасць. Я — дачка свайго бацькі і падтрымліваю яго»,

— кажа Яна.

Арыштаваная кватэра 1985 года пабудовы, плошчай 63 квадратныя метры. Бацька падарыў яе дачцэ на 18-годдзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0