У Мастах аштрафавалі выкладчыцу музыкі за перапост трохгадовай даўніны
У Мастах суд аштрафаваў выкладчыцу сальфеджыа і музычнай літаратуры Галіну Цярэнцьеву на 20 базавых велічынь (640 рублёў) за рэпост запісу тэлеканала «Белсат», зроблены ў 2019 годзе. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».
Суд над Цярэнцьевай прайшоў 19 студзеня, яе прызналі вінаватай у распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў (артыкул 19.11 КаАП). Затрымалі ж жанчыну на месяц раней на працоўным месцы, а пасля суткі ўтрымлівалі ў камеры РАУС.
У кватэры Цярэнцьевай сілавікі правялі ператрус і канфіскавалі ноўтбук, тэлефон ды робат-пыласос.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ