Даляр з раніцы патаннеў на паўтары капейкі, еўра — на тры з паловай
На пачатку таргоў 28 студзеня курсы амерыканскай і еўрапейскай валют прыкметна знізіліся.
Даляр патаннеў на 1,54 капейкі да 2,6139. Ён рос пяць дзён запар.
Еўра ўпаў адразу на 3,57 капейкі да 2,9125.
Расійскі рубель вырас на 2,39 да 3,3573 беларускага за 100 адзінак.
Таргі працягваюцца.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ