За мінулыя выхадныя захворвальнасць на кавід у вобласці адчувальна вырасла.
«Амікрон, перш за ўсё, б'е па дзецях, узрост — самы розны. Двое дзяцей цяпер у клініках Гомеля знаходзяцца ў цяжкім стане», — піша «Гомельская праўда».
Старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко даручыў медыкам «усімі магчымымі мерамі, максімальна стрымліваць распаўсюджванне інфекцыі».
Разам з тым, паводле афіцыйнай статыстыкі, колькасць выпадкаў кавіду ў дзень па краіне не перавышае 2000. Учора было 1974.
Чытайце таксама:
«Такіх лічбаў не было ніколі». У паліклініках робіцца нешта неймавернае, такі наплыў кавідных пацыентаў
У Беларусі зноў пачала расці колькасць новых выпадкаў кавіду. А што ў суседзяў? ГРАФІКІ
«Каб не кавід, ён бы жыў і жыў». Беларусы, што страцілі блізкіх падчас пандэміі, расказваюць, як перажылі гэта





