Фота Newton.by
«Усюды ў свеце, дзе сістэма ацяплення не лакальная або індывідуальная, а цэнтралізаваная, як у Мінску, планавыя адключэнні гарачай вады праводзяцца. У гэты час праходзяць выпрабаванні сетак, рамонт і іншыя працы. (…) Раней тэрмін адключэння складаў 30 дзён, цяпер — 13, а па асобных кварталах выйшлі на больш кароткія тэрміны ў 7-8 дзён. Выпрабаванні ў міжацяпляльныя перыяды працягнуцца, але тэрмін адключэння гарачай вады будзем старацца скараціць», — сказаў А. Дараховіч.
Планавыя адключэнні гарачай вады ў Мінску пачынаюцца ў другой дэкадзе мая (звычайна пасля 9 мая або Радуніцы, калі яна позняя) і доўжацца да пачатку верасня.





