Так, на іх з'явяцца выявы Цінціна (героя, створанага бельгійскім мастаком Эржэ), смурфікаў, Ларга Вінча і іншых.

Як патлумачыла міністр замежных спраў Сафі Вільмес, ідэя тут у тым, каб пры паездках за мяжу жыхары краіны прадстаўлялі ў тым ліку бельгійскія мастацтва і культуру. Яна адзначыла, што дызайн новых дакументаў не толькі таленавіты, але і нясе адценне гумару.

Рашэнне абнавіць дызайн пашпарта звязана ў тым ліку і з усё большай колькасцю злачынстваў, звязаных з падробкай дакументаў. У сувязі з гэтым пашпарт будзе дадаткова абаронены. Так, напрыклад, на героях коміксаў будуць размешчаныя імёны іх стваральнікаў, пабачыць якія можна будзе толькі з дапамогай павелічальнага шкла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0