Спыняе рэкламу на БТ нямецкая фармкампанія Queisser Pharma
Queisser Pharma — буйная нямецкая фармацэўтычная кампанія, прадстаўленая ў больш чым 50 краінах свету. Пра яе рашэнне паведаміла нямецка-швейцарская праваабарончая арганізацыя Libereco — Partnership for Human Rights.
Самай вядомай прадукцыяй кампаніі Queisser Pharma з'яўляецца серыя прэпаратаў Doppel Herz.
Пад петыцыяй праваабаронцаў, на якую адрэагавала кампанія, падпісаліся 58 тысяч чалавек.
Раней ад рэкламы на БТ адмовіўся шэраг іншых заходніх кампаній — напрыклад, канцэрн Henkel і кампанія Jysk.
Чытайце таксама:
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ