«Не прайшоў атэстацыю ў Мінюсце. Недастаткова кваліфікаваны. Цягам месяца спыняць ліцэнзію адваката»,

напісаў Філановіч.

Яго падабаронная, грамадзянка Расіі Соф'я Сапега, затрыманая вясной мінулага года разам з Раманам Пратасевічам, абвінавачваецца па сямі артыкулах Крымінальнага кодэкса. Яе справа перададзена ў Гродзенскі абласны суд, але дата суда яшчэ не прызначаная.

Выпадак Філановіча не адзіны, за апошні год пазбаўленне ліцэнзій адвакатаў, якія займаюцца абаронай палітзняволеных, набыло масавы характар.

Чытайце таксама:

Мінюст пазбавіў ліцэнзіі яшчэ некалькіх адвакатаў

Адвакатка Карпушонак напісала артыкул, што адвакатам не трэба высоўвацца. На наступны дзень яе пазбавілі ліцэнзіі

Яшчэ дзвюх адвакатак пазбавілі ліцэнзіі

Адвакат Сяргей Зікрацкі будзе пазбаўлены ліцэнзіі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0