Уладзя Лабковіча затрымалі 14 ліпеня, разам з Алесем Бяляцкім і Валянцінам Стэфановічам. З таго часу праваабаронцы знаходзяцца за кратамі.

Паводле слоў Людмілы Уладзіміраўны, маці Уладзіміра Лабковіча, сувязь з сынам апошнім часам пагоршылася: яму перадаюць толькі некаторыя лісты ад сям’і.

«Я не атрымаў віншаванні са святамі ад жонкі і дзетак, — напісаў Уладзімір. — Амаль не атрымліваю лісты ад іх. Усе ў камеры чытаюць стосы лістоў, а я — ніводнага».

За паўгода зняволення ў праваабаронцы значна пагоршылася здароўе. Людміла Уладзіміраўна кажа, што сын скардзіцца на частыя галаўныя болі і бяссонніцу. Таксама ў яго вельмі пагоршыўся зрок. Пра настрой сына Людміла Уладзіміраўна адказвае рытарычным пытаннем:

— Які можа быць настрой, калі ўсе дні нараджэння дзетак і яго любімыя святы праходзяць без яго?

Уладзіміра дома чакае дачка і двое хлопцаў-блізнят, якім па восем гадоў. Праваабаронца ў лістах да калег піша, што вельмі хвалюецца, што яны растуць без яго і ён не можа браць удзелу ў іх выхаванні. Людміла Уладзіміраўна дадае, што сын у кожным лісце піша, як любіць іх:

— Ён заўсёды быў добрым сынам, мужам, бацькам, таму хвалюецца, калі хтосьці захварэе. Дзецям ён дае парады, як паводзіць сябе, асабліва хлопцам. У кожным лісце ён піша, што ўсіх вельмі любіць. Дзецям не хапае бацькі. Гэта і зразумела. Хіба нехта можа растлумачыць гістарычную падзею ці распавесці казку так, як тата?

«Пакой, сцяна, два сэрцы на люстэрку»: Паўла Белавуса перавялі ў камеру, дзе раней была Марыя Калеснікава

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0