Цуд сялянскай Швецыі — гэта лаўкі фермераў, заснаваныя цалкам на даверы. Вось гэтая гаспадарка, якая трымае коз і курэй і якую мы наведалі ўчора, прадае свежы і экалагічны (сертыфікат ЕС) ёгурт, казінае малако, клінковы і цвёрды сыр, яйкі, вяленыя на сонцы памідоры, ёгурты са звычайнага малака ды інш. Заходзіш у краму, дзе нікога няма, выбіраеш прадукты, робіш аплату праз шведскую сістэму мабільнай аплаты Swish або пакідаеш грошы ў скрынцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0