Фота: artyme / depositphotos.com

Фота: artyme / depositphotos.com

У чацвёртым квартале 2021 года сярэдні заробак вырас да 1 541,6 рубля, таму пераглядаецца і памер дапамогі.

У студзені 2022 года дапамога па доглядзе за дзіцём ва ўзросце да трох гадоў склала 495,74 руб. — на першае дзіця, 566,56 руб. — на другое і наступных дзяцей, 637,38 руб. — на дзіця-інваліда.

1 лютага будзе праводзіцца пераразлік — памер дапамогі павялічыцца. На першае дзіця дапамога складзе 539,56 руб., на другое і наступных — 616,64 руб., на дзіця-інваліда — 693,72 руб.

З 1 лютага таксама павінен быць перагледжаны памер аднаразовых выплат у сувязі з нараджэннем дзіцяці. Ён залежыць ад бюджэту пражытковага мінімуму, але дакладныя лічбы пакуль не называліся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0