Вырашыўшы спыніць аўто, даішнікі ўключылі пробліскавыя маячкі, але кіроўца праігнараваў патрабаванне аб спыненні і павялічыў хуткасць.

Практычна адразу на дарозе «Карэлічы — Валеўка — Наваельня» ён сутыкнуўся з сустрэчным аўтобусам, які належыць сельгаспрадпрыемству.

У выніку кіроўца, 21-гадовы гродзенец, памёр у рэанімацыі мясцовай бальніцы. Ён не быў прышпілены рамянём бяспекі, пасля ўдару яго знайшлі прыкладна за 30 метраў ад аўто. У якім стане знаходзіўся кіроўца будзе ўстаноўлена падчас правядзення праверкі.

У аўтобусе ніхто не пацярпеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0