Крыстын Ламбрэхт у інтэрвію газэце Welt am Sonntag заявіла, што ва Украіну ў лютым прыбудзе палявы шпіталь. Адначасова будзе забяспечана навучальна-трэніровачная база для ўкраінскага медыцынскага персаналу, паведамляе Радыё Свабода.

Германія ўжо паставіла Украіне рэспіратары, а таксама ў шпіталях Нямеччыны знаходзяцца на лячэнні цяжка параненыя на ўсходзе Украіны ўкраінскія салдаты.

Што да паставак зброі, то, на думку сацыял-дэмакраткі Ламбрэхт, яны «не дапамогуць паслабленню супрацьстаяння паміж Расіяй і Украінай». І гэта не яе асабістая думка — такая пазіцыя, паводле міністаркі абароны, карыстаецца поўнай падтрымкай усіх членаў фэдэральнага ўрада на чале з канцлерам Олафам Шольцам. 

Іншыя краіны НАТА, у тым ліку і ЗША, трымаюцца адносна паставак узбраення Украіне іншай пазіцыі, яны гатовыя гэта рабіць. Берлін жа, як паведамляў у пятніцу The Wall Street Journal, блакуе нават пастаўкі ўзбраення з Эстоніі — на той падставе, што раней гэтая зброя належала Германіі.

Нямецкая палітыка выклікала вострую крытыку з боку афіцыйнага Кіева.

Чытайце таксама:

Брытанія адправіла Украіне 2000 адзінак супрацьтанкавай зброі

NYT: Калі Расія акупуе Украіну, ЗША падтрымаюць партызанскі рух у ёй

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0