«Не надта шмат тэхнічных і юрыдычных магчымасцяў гэта забараніць ці не дазволіць. Калі перавозчык не крымінальны злачынца або не прадпрыемства, якое знаходзіцца пад санкцыямі, і просіць (дазволу) прадастаўляць паслугу на тэрыторыі Літвы, то Літоўская чыгунка практычна можа рэгуляваць транзіт толькі цэнамі, але каб сказаць «не» — на гэта патрэбная вельмі салідная прычына»,

— сказаў Эдмундас Даўкантас. 

Перад гэтым Літоўская чыгунка інфармавала «Беларуськалій» аб пастанове ўрада скасаваць з 1 лютага падпісаную ў 2018 годзе і дзейную да канца 2023 года дамову, паводле якой у год перавозіцца каля 11 млн тон угнаенняў. Кампанія таксама была пастаўленая ў вядомасць, што заяўкі на перавозку яе грузаў з 1 лютага па гэтай дамове не будуць узгодненыя.

21 студзеня група кампаній «Літоўскія чыгункі» паведаміла, што да яе звярнуліся тры беларускія кампаніі, якія не знаходзяцца пад санкцыямі, з прапановай аб перавозцы беларускіх калійных угнаенняў. Сярод гэтых прадпрыемстваў — даччынае прадпрыемства «Беларуськалія» «Беларуская калійная кампанія», а таксама кампаніі «Белінтэртранс» і «Белкалій-МІГАО». 

Перад тым, як прыняць рашэнне, Літоўская чыгунка звярнулася ва ўрадавую камісію па праверцы здзелак стратэгічных прадпрыемстваў.

Чытайце таксама:

Літоўская чыгунка атрымала просьбы аб перавозцы калійных угнаенняў ад трох беларускіх кампаній. Цяпер думае, што рабіць

Літоўская чыгунка: скасаванне кантракта на пастаўку беларускага калію не азначае спынення транзіту ўгнаенняў

«Гэта быў асноўны лагістычны калідор». Як цяпер «Беларуськалій» будзе пастаўляць прадукцыю на экспарт?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0