Беларускія міліцыянты затрымалі 23-гадовага жыхара Гомеля, які, мяркуе следства, схіляў непаўналетніх да вырабу порнаматэрыялаў, паведамляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.

Малады чалавек знаёміўся са сваімі ахвярамі ў сацсетках. Пры знаёмстве свой узрост ён заніжаў. У перапісцы ён разбэшчваў хлопчыкаў, пераконваў іх рабіць інтымныя фота і высылаць яму. Міліцыя прыводзіць прыклады перапісак.

Акрамя таго, расказае супрацоўнік УУС Гомельскай вобласці Арцём Дуброўскі, з некаторым падлеткамі затрыманы сустракаўся асабіста і здзяйсняў у дачыненні да іх «распусныя дзеянні».

На гэты момант супрацоўнікам міліцыі вядома аб пяці пацярпелых з розных абласцей, яны працягваюць вызначаць іншых пацярпелых. Сцвярджаецца, што малады чалавек перапісваўся з больш як 2500 асобамі ў розных сацсетках і быў падпісаны на тэматычныя каналы, у якіх шукаў дзіцячае порна.

На маладога чалавека завялі крымінальныя справы па арт. 169 КК Беларусі (распусныя дзеянні) і арт. 343-1 КК (выраб і распаўсюджванне порнаматэрыялаў з выявай непаўналетняга).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0