Украінскія вайскоўцы. Фота Мінабароны Украіны.

Украінскія вайскоўцы. Фота Мінабароны Украіны.

Пасольства ЗША ў Кіеве запытала ў Дзяржаўнага дэпартамента дазвол на выезд усяго неабавязковага персаналу і іх родных, паведамляе амерыканскі тэлеканал Сі-Эн-Эн са спасылкай на шматлікія крыніцы.

Прэс-сакратар замежнапалітычнага ведамства ЗША на запыт выдання адказаў, што яму «пакуль няма пра што абвесціць». «Мы, як і заўсёды, праводзім стараннае планаванне на выпадак непрадбачаных абставін, як мы заўсёды робім у разе пагаршэння сітуацыі», — паведамілі ў прэс-службе.

Крыніца, блізкая да ўрада Украіны, паведаміла тэлеканалу, што ЗША паінфармавала Украіну «аб магчымай эвакуацыі ад пачатку наступнага тыдня» сямей дыпламатаў, якія працуюць у Кіеве.

Крыніца сказала, што прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падымаў гэтую тэму ў размове з дзяржсакратаром ЗША Энтані Блінкенам падчас візіту апошняга ў Кіеў 19 студзеня. Зяленскі заявіў, што такі крок быў бы «overreaction», празмернай рэакцыяй.

Чытайце таксама: Дзярждэп: Для Аляксандра Лукашэнкі і людзей, якія трымаюць яго ва ўладзе, надышоў «момант, калі трэба вырашаць»

Пра пагрозу новага ўварвання Расеі ва Украіну заходнія разведкі загаварылі ў лістападзе, пасля таго як Масква сабрала на межах з Украінай вялікія сілы. На сёння яна працягвае перакідаць дадатковыя часці з Далёкага Усходу.

Дадатковую трывогу ва Украіне і свеце выклікала інфармацыя аб правядзенні беларуска-расійскіх вучэнняў уздоўж паўночнай мяжы Украіны. Мінабароны Беларусі назвала мэтай вучэнняў ацэнку гатовасці сіл Саюзнай дзяржавы да абароны межаў.

У прыватнасці, у Беларусі, сярод іншага, разгорнутыя 12 расейскіх знішчальнікаў Су-35 і проціракетныя сістэмы С-400.

Заяўлена, што першая частка вучэнняў пройдзе да 9 лютага, другая — 10—20 лютага.

Жыхары Брэсцкай і Гомельскай абласцей Беларусі паведамляюць аб прысутнасці расійскіх вайскоўцаў і тэхнікі каля розных населеных пунктах. Акрамя таго, паведамляецца аб перамяшчэнні расійскай ваеннай тэхнікі па чыгунцы Масква-Мінск-Брэст. Дзясяткі фатаграфій і пастоў пра гэта з'явіліся ў сацыяльных сетках і тэлеграм-каналах. У тэлеграм-канале чыгуначнікаў прайшла інфармацыя, што з Расіі ў Беларусь прыбудзе 200 вайсковых эшалонаў з жывой сілай і тэхнікай, чаго ніколі не бывала раней.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0