Лех Валэнса. Фота Roland Weihrauch / PAP
Валэнса напісаў:
«Не магу паверыць.
Я 3 разы прышчэплены, у мяне ўзятыя 3 мазкі. Але я інфікаваны.
Баліць галава. Не магу сагрэцца. Адчуваю, што цела адрываецца ад касцей. Не магу даць рады ўласнаму целу. Што ж зробіш? Пасля гэтага ўроку не буду расставацца з маскай».
Перад тым, як стаць на чале прафсаюза «Салідарнасць», Лех Валэнса быў электрыкам Гданьскай суднаверфі. У 1983 годзе атрымаў Нобелеўскую прэмію міру, а ў 1990 годзе стаў першым прэзідэнтам Польшчы, прабыўшы на гэтай пасадзе пяць гадоў. «Салідарнасць» давяла да звяржэння камуністычнага рэжыму ў Польшчы, таму рабочых Гданьскай суднаверфі праз 40 гадоў памятаюць і шануюць ва ўсім свеце як герояў. Пасля Леха Валэнсы ў Рэспубліцы Польшча замяніліся чатыры прэзідэнты.
Цяпер Леху Валэнсу 78 гадоў. Ён даўно на пенсіі, але ўдзелу ў грамадска-палітычным жыцці не кідае, часта каментуе бягучыя падзеі ў Польшчы і свеце, у тым ліку і ў Беларусі. Хоць пэўны ўдар па ягонай рэпутацыі нанеслі даказаныя факты супрацоўніцтва з польскімі камуністычнымі спецслужбамі ў пачатку 1970-х гадоў, яшчэ да «Салідарнасці».
Лех Валэнса сустрэўся з Сяргеем Дылеўскім
Валэнса — беларусам: Дамагацца хлеба трэба праз барацьбу за свабоду, а не наадварот
Супрацоўніцтва Леха Валэнсы са спецслужбамі назвалі даказаным





