Фота: AP
Падзеі пачатку студзеня ў Казахстане агалілі праблемы, якія збіраліся гадамі, разрыў у даходах паміж багатымі і беднымі дасягнуў недапушчальнага ўзроўню. Аб гэтым заявіў прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў на сустрэчы з бізнэсменамі, перадае Tengri News.
«Такое расслаенне ў даходах адыграла ролю запалкі і парахавой бочкі, чым скарысталіся баевікі-тэрарысты і змоўшчыкі, якія стаяць за імі», — сказаў Такаеў.
Ён таксама прывёў ацэнку гэтага расслаення ў рэальных грошах. «Міжнародныя эксперты сцвярджаюць, што ўсяго 162 чалавекі валодаюць паловай багаццяў [краіны]. У той час як у паловы насельніцтва даходы не перавышаюць і 50 тысяч тэнге. Гэта крыху больш за $1300 у год. На такія грошы пражыць немагчыма, сітуацыю трэба тэрмінова мяняць», — сказаў Такаеў.
Па словах прэзідэнта, Казахстана патрэбныя рэальныя рэформы, якія адпавядаюць інтарэсам грамадзян краіны, ён прапанаваў бізнэсменам «тэрмінова прыступіць «да сумеснай працы па перазагрузцы эканамічнай палітыкі і вызначыць «новыя правілы гульні» — «сумленныя і справядлівыя».
Звяртаючыся да прадпрымальнікаў, кіраўнік дзяржавы таксама выказаў упэўненасць, што ў рэформах зацікаўлены менавіта буйны бізнэс, «наша буржуазія». Бо бізнэс-эліце нашай краіны ёсць што губляць», — растлумачыў ён.
Ці стане Такаеў казахстанскім Гарбачовым?





