Фота Reuters

Фота Reuters

Расію чакаюць «катастрафічныя наступствы», калі краіна праявіць агрэсію ў дачыненні да Украіны. Пра гэта на прэс-канферэнцыі заявіў прэзідэнт ЗША Джо Байдэн, піша РБК.

Паводле яго слоў, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін «ніколі не бачыў санкцый», падобных да тых, якія Байдэн паабяцаў увесці ў выпадку, калі ўварванне ва Украіну адбудзецца. У прыватнасці, заявіў прэзідэнт ЗША, у выпадку эскалацыі Расія сутыкнецца з «жорсткімі эканамічнымі наступствамі», а яе банкі не змогуць праводзіць аперацыі з далярамі.

У Расіі ёсць вайсковая перавага над Украінай, і ў выпадку ўзброенага канфлікту краіна пераможа, але ў будучыні панясе страты — «у блізкай, сярэднетэрміновай і кароткатэрміновай перспектыве», дадаў Байдэн. Паводле яго слоў, маштаб санкцый ЗША і саюзнікаў будзе залежаць ад канкрэтных дзеянняў Масквы.

Байдэн лічыць, што расійскія ўлады пакуль не прынялі канчатковага рашэння адносна дзеянняў ва Украіне. Аднак, ён перакананы, што Пуцін «павінен нешта зрабіць». Амерыканскі прэзідэнт пры гэтым упэўнены, што Расія не хоча паўнамаштабнай вайны з Захадам.

Прэзідэнт ЗША прызнаў, што Злучаныя Штаты і краіны Еўропы панясуць шкоду ў выпадку эканамічных санкцый супраць Расіі, аднак для Масквы, з яго слоў, наступствы будуць больш адчувальнымі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0