Парашэнку абралі меру стрымання ў выглядзе асабістага абавязацельства, ён будзе вымушаны здаць пашпарт.

Ва Украіне расследуецца крымінальная справа аб арганізацыі злачыннай схемы пастаўкі вугалю з Данбаса на 1,5 млрд грыўнаў (каля 0,15 млрд беларускіх рублёў). 

20 снежня Дзяржбюро расследаванняў і Служба бяспекі Украіны аб'явілі, што Пятра Парашэнку падазраюць у дзяржаўнай здрадзе з-за паставак на ўкраінскія ТЭЦ вугалю з «ДНР» і «ЛНР». На думку следчых, гэтым былы прэзідэнт спрыяў дзейнасці тэрарыстычных арганізацый.

Сваю віну Парашэнка цалкам адмаўляе.

Суд у Кіеве арыштаваў маёмасць былога прэзідэнта Украіны Парашэнкі

Пятро Парашэнка вярнуўся ва Украіну

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0