На конкурсе яна прадставіла сукенку, на якой, па яе словах, змешчаныя 1200 партрэтаў палітвязняў Беларусі.
Журы адзначыла талент беларускай мастачкі і ў прыцягненні ўвагі польскай і сусветнай грамадскасці да праблем Беларусі і бежанцаў. Яе вядомы перформанс называецца «Хвіліна крыку для Беларусі».
На цырымоніі ўзнагароджання Яна Шостак зачытала сімвалічны ліст сваякам палітвязняў і скончыла выступ хвілінай крыку для Беларусі: яе падтрымала ўся зала.
Зорка польскага фільма «Божае цела» закрычаў на поўны голас у Еўрапарламенце ў падтрымку Беларусі





