Фота: Getty Images
Па даных агенцтва DPA, гаворка ідзе аб пазіцыі старшыні кансультатыўнай рады па глабальных грамадскіх дабротах, якія маглі б паслужыць на карысць усяго чалавецтва. Сярод кампетэнцый гэтага органа — пытанні міжнароднага рэгулявання, у прыватнасці, у галіне гандлю або бяспекі палётаў.
Кансультатыўны орган па глабальных грамадскіх дабротах — адзін з флагманскіх праектаў генсека ААН Антоніу Гутэрыша, які ён прасоўвае ў рамках рэфармавання ААН.
Ангела Меркель пакуль не адказала на ліст генеральнага сакратара ААН. Суразмоўцы DPA ў ААН лічаць згоду Меркель заняць прапанаваную пасаду малаверагоднай.





