Фота handball.by

Фота handball.by

Учора каманда Юрыя Шаўцова абыграла зборную Аўстрыі (29:26). Беларусы занялі трэцяе месца ў групе і не змаглі выйсці ў асноўны этап спаборніцтваў.

На пачатку турніру беларусы прайгралі Нямеччыне (29:33) і Польшчы (20:29) і ўжо тады страцілі шанцы на выхад у наступны раўнд.

Беларуская зборная стала 17-й на ЧЕ — гэта найгоршы вынік за яе гісторыю. Да гэтага было 15-е месца ў 2008 годзе, але пры 16 удзельніках (сёлета — 24 удзельнікі). У 1994-м беларусы былі восьмыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0