Дом пад сталом
У гасцёўні пад сталом
Мы сабе зрабілі дом.
З намі заяц даўгавухі,
Чабурашка з Вінні-Пухам,
Бегемот і слон таксама…
Лезь да нас у госці, мама!
Махаон
Сёння нам на тэлефон
сеў прыгожы махаон.
Лапкай стукнуў па экране —
І адправіў сэлфі маме.
Тыгранём адзеўся кот
Тыгранём адзеўся кот
І прыйшоў на Новы год!
Кіціся мы частавалі:
Малачко яму збівалі.
Кот нам песенькі спяваў,
Падпявай, [тут імя дзіцяці]: «Мяў!»
Чытайце таксама: Дзіцячыя вершы Андрэя Скурко чытаюць купалаўцы ВІДЭА
Андрэй Скурко даслаў новую порцыю турэмнай лірыкі





