Паведамляецца, што справаздача заснаваная выключна на інфармацыі і звестках, якія краіны падалі ў распараджэнне ICAO, і ўключае ў сябе эксплуатацыйныя падрабязнасці, тэхнічны аналіз розных мераў і прынятых рашэнняў.
Таксама даюцца спасылкі, дзе гэта магчыма, на Чыкагскую канвенцыю аб міжнароднай грамадзянскай авіяцыі і адпаведныя міжнародныя юрыдычныя інструменты.
Даклад быў складзены спецыяльнай групай па расследаванні, у склад якой увайшлі эксперты ICAO ў галіне авіяцыйнай бяспекі, эксплуатацыі паветраных суднаў, аэранавігацыі і міжнароднага паветранага права.
31 студзеня прадстаўнікі Савета ICAO правядуць дыскусію на аснове высноў даклада і вырашаць, што рабіць далей. У гэты ж дзень будзе разгледжаны запыт Беларусі адносна таго, што ўлады краіны лічаць незаконнымі абмежаванні і санкцыі, уведзеныя пасля інцыдэнту з рэйсам Ryainair.
Чытайце таксама:
На канале АНТ выйшаў 15-хвілінны сюжэт «Таямніцы рэйса Афіны — Вільня». Ці раскрываюцца там якія таямніцы?
Польскія спецслужбы: Самалёт з Пратасевічам дапамагаў саджаць афіцэр КДБ. А што казалі беларусы?
Польскія спецслужбы прадставілі сваю версію інцыдэнту з самалётам Ryanair
New York Times: Авіядыспетчар збег з Беларусі ў Польшчу і расказаў пра пасадку Ryanair





