Начальнік упраўлення СБУ па ўзаемадзеянні са сродкамі масавай інфармацыі і грамадзкасцю Арцём Дзехцярэнка сказаў:
«Маніпулятыўныя заявы пракрамлёўскіх палітыкаў і прадстаўнікоў дзяржаў-сатэлітаў Расійскай Федэрацыі пра нібыта нарошчванне Украінай паблізу ўласных межаў «нацыяналістаў-радыкалаў», якія нібыта «похлеще, чем натовские военнослужащие», не адпавядаюць рэчаіснасці і ёсць палітычнай маніпуляцыяй ды часткай інфармацыйнай вайны супраць Украіны».
Акрамя таго, ён заклікаў украінскія і міжнародныя СМІ старанна правяраць такую інфармацыю, каб не спрыяць рэалізацыі спецыяльна задуманых інфармацыйных аперацый.
Аляксандр Лукашэнка 17 студзеня заявіў пра задуму сумесных з Расеяй вучэнняў і расказаў пра «10 тысяч амерыканцаў на межах». Асобна ён дадаў, што яго насцярожвае сітуацыя і на «паўднёвых рубяжах», дзе з боку Украіны нібыта ідзе нарошчванне вайсковага кантынгенту.
Лукашэнка: Ля межаў Беларусі ідзе нарошчванне ваеннага кантынгенту Украіны





