Фота: esoligorsk.by
Жыхары Старобіна ў Салігорскім раёне сёння звярнуліся ў мясцовую міліцыю з паведамленнем, што імі знойдзены прадмет, які нагадвае заржавелы снарад, паведамляе выданне «Электронны Салігорск».
Знаходка сапраўды аказалася танкавым снарадам і была абясшкоджаная супрацоўнікамі сапёрна-піратэхнічнай службы ўнутраных войскаў. Паведамляецца, што снарад быў вучэбным.





